За маляваны флэшмоб суд пакараў яго ўдзельніка штрафам
10 лістапада суддзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Сняжана Кіндзеява вынесла прысуд жыхару віцябляніну Расціславу Чаховічу. Яго прызналі вінаватым у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК РБ). Маладога чалавека пакаралі штрафам у памеры 290 рублёў. На судзе высветлілася, што графіці не мела палітычнага характару.
Згодна з мататэрыяламі справы, у жніўні, кастрычніку і лістападзе 2020 году Расціслаў Чаховіч разам з іншым чалавекам нанеслі фарбай з аэразольных балончыкаў надпісы на кіёск і прыпынак, размешчаныя ў Віцебску на вуліцы Яроменкі, і на сцены трох гаражоў на вуліцы Лазо.
На думку следчых, сваімі дзеяннямі маладыя людзі ўчынілі псаванне маёмасці і прычынілі прадпрыемствам маёмасную шкоду.
Пры вынясенні рашэння суд прызнаў, што надпісы не мелі палітычнага і пратэставага характару.
Неўзабаве справа другога ўдзельніка флэш-мобу будзе разгледжаная ў адным з судоў Віцебску, піша vitebskspring.org.
Блогерку Алену Янушкоўскую абвесцілі ў вышук. На яе заведзеная справа за абразу Лукашэнкі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!