За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка ўлады пакаралі арыштам

Автор:
Опубликовано:
25
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку суддзі мужчына вінаваты ў распаўсюджванні «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках.

У судзе высветлілася, што Крупкін, як карыстальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце», быў падпісаны на канал «Радыё Свабода-Беларусь», інтэрнэт-старонкі «Мая Краiна Беларусь» і «STOP LUKA», а таксама быў сябрам ў суполках «Наш край», «Хартыя’97», «Дрэнныя навіны Беларусь» і «Краіна для жыцця». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы ўлады раней залічылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні «правапарушальнік» віну не прызнаў, пры гэтым не адмаўляў таго, што на ягонай старонцы ва «УКантакце» меліся пералічаныя СМІ, але ён не лічыць, іх экстрэмісцкімі.

Апраўданні Сяргея суддзя Болоболава палічыла непераканаўчымі і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак з «канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, без канфіскацыі прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння».

viciebskspring.org

https://vkurier.news/zhyxara-koxanava-za-piket-u-sacsetkax-ulady-pakarali-bujnym-shtrafam/

Метки: , ,
Комментарии: