За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі выкладчыцу ВНУ
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 траўня, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках аштрафавала на 370 рублёў намесніка дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта Марыю Дэканаву.
Падчас судовага разбору суддзя высветліла, што «правапарушальніца» была карыстальнікам сацыяльнай сеткі «УКантакце» і выкарыстоўваючы мабільны тэлефон публічна размясціла ў сваім акаўнце інфармацыйную прадукцыю «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ», уключаную ўладамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суддзя Болоболова палічыла гэтага дастатковым, каб на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараць Дэканаву штрафам ў памеры дзесяці базавых велічынь, без канфіскацыі тэлефоннага апарату.
За пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі вялікім штрафам шматдзетную віцяблянку
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!