За спробу спаліць імітацыю дзяржаўнага сцяга два аршанцы могуць на 3 гады пазбавіцца волі

Автор:
Опубликовано:
20
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Двое жыхароў Оршы сталі фігурантамі крымінальнай справы пасля, паводле версіі ўладаў, здзеку з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Следчыя кваліфікуюць дзеянні маладых людзей у рамках артыкула 370 КК РБ, і ў выпадку даказанасці іх датычнасці і пры наяўнасці ў гэтых дзеяннях складу злачынства, суд можа пакараць кожнага да 3-х гадоў да пазбаўлення волі.

Падазраванымі па справе праходзяць 30-гадовы жыхар райцэнтра Дзмітрый Матусевіч і ягоны 29-гадовы прыяцель Вячаслаў. Яны адным са студзеньскіх вечароў спрабавалі спаліць беларускі сцяжок на парозе крамы. Калі зрабіць гэта не ўдалося, адзін з іх зрабіў неўдалую папытку скамячыць і растаптаць яго. Пасля гэтага мужчыны кінулі імітацыю дзяржфлага на зямлю і зышлі.

Праз пэўны час, супрацоўнікам крымінальнага вышуку Аршанскага РУУС удалося ўстанавіць іх асобы.

Па версіі аператыўнікаў падазроныя бавілі час за распіваннем спіртнога. Калі яны ў чарговы раз вырашылі набыць алкаголь у краме, ім на вочы трапіўся зменьшаная версія дзяржфлагая на касе. Свае далейшыя ўчынкі Дзмітрый і Вячаслаў не могуць выразна растлумачыць, спісваючы ўсё на дзеянне алкаголю.

Цяпер следству будзе неабходна даказаць, што імітацыйны сцяжок з’яўляецца паўнавартасным дзяржаўным сцягам, а таксама ці ёсць склад злачынства ў няўдалай спробе спаліць гэты сцяжок, піша vitebskspring.org.

Навапалачаніна Руслана Слуцкага асудзілі на 11 гадоў калоніі

 

Метки: , , ,
Комментарии: