За тыдзень суды Віцебскай вобласці 7 медыярэсурсаў прызналі экстрэмісцкімі
З 8 па 15 снежня па рашэнні судоў Віцебска і Віцебскай вобласці, 4 тэлеграм-рэсурсы, 2 каналы відэахостынгу «Youtube» і адну старонку «УКантакце» былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх. Пры гэтым суды скарыстаўся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, запаволенне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое іх выкананне.
Так, 8 снежня суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў экстрэмісцкім телеграм-канал з назвай «Вызваленне Беларусі», суд жа Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, 9 снежня, таксама зрабіў з телеграм-чат з назвай «Гарадок Для Жыцця Чат (Віцебская вобласць)».
У Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, 10 снежня, суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў старонку суполкі сацыяльнай сеткі «УКантакце» з назвай «Стоп таракан (лукашэнка)» у распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падобнае рашэнне, 14 снежня, суд Чыгуначнага раёна Віцебска прыняў у дачыненні да телеграм-групы «Віцебск для жыцця» і групы з назвай «vul. Haharyna». І 15 снежня для каналаў відэахостынгу «Youtube» з назвамі «samakrutkin» і «S@m@!KRUT!kin».
Неабходна адзначыць, што ва ўсіх выпадках ініцыятыва падачы заяў у суды аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі сыходзіла ад кіраўніцтва Сёмага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗІКа МУС Рэспублікі Беларусь, піша vitebskspring.org.
МВД Беларуси признало «экстремистским» формированием «Радио Свобода»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!