Затрымалі Ксенію Глот, вакалістку полацкага гурта «Варган»
Пра гэта ў Instagram паведаміў яе муж, Канстанцін Путронак. Паводле ягонага допісу, учора Ксенію выклікалі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе, якая тычыцца распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў. Якіх менавіта, жанчыне не патлумачылі. З міліцыі Ксенія Глот дахаты не вярнулася. Няма ніякіх звестак, ці адбыўся сёння суд, і які далейшы лёс жыхаркі Полацку.
Ксенія Глот – выпускніца полацкага ўніверсітэту, яна працуе настаўніцай у гімназіі. З’яўляецца аматаркай беларускай народнай культуры, удзельнічае ў гурце «Варган», які займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці – песеннай, танцавальнай, інструментальнай. Удзельнікі фальклорнага гурта ладзяць народныя святы ў Полацку і бліжэйшым рэгіёне.
Андрэю Патрэбку, ужо асуджанаму за за абразу Аляксандра Лукашэнкі, вынеслі новы прысуд
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!