Затрымалі віцебскага актывіста Міколу Качурца

Автор:
Опубликовано:
27
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



26 студзеня супрацоўнікі МУС правялі ператрус і затрымалі 62-гадовага віцебскага актывіста Міколу Качурца. Пра гэта паведаміла жонка Мікола. Папярэдне, мужчыну затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебску. У выніку ператрусу канфіскавалі ноўтбук. Ранкам 27 студзеня стала вядома, што Качурэц змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) на 72 гадзіны.

Як расказала раніцай 27 студзеня жонка Міколы Качурца Марына, ён сам перад затрыманнем паспеў ёй пазваніць з суседскага тэлефону. Хто яго затрымлівае і робіць ператрус, дакладна не зразумеў. Паспеў паведаміць, «што размахваюць нейкай паперчынай».

Жанчына таксама паведаміла, што аднесла ў ІЧУ перадачу для Міколы – яе, хоць і з ваганнем, прынялі. Спадарыня Марына хоча трапіць на прыём да начальніка Першамайскага РАУСу Віцебску, каб дакладна даведацца аб прычынах затрымання мужа і з якой нагоды рабіўся ператрус. Пакуль ведае толькі, што Міколу затрымалі на 72 гадзіны.

vitebskspring.org

В Новополоцке обыски закончились арестами

 

Метки: ,
Комментарии: