Затрымалі віцебскую журналістку Таццяну Матвееву

Автор:
Опубликовано:
29
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Былую супрацоўніцу найбуйнейшага навінавага парталу, абвешчанага экстрэмісцкім, затрымалі ўвечары 28 ліпеня. Міліцыянты прычакалі спадарыню Таццяну на вакзале, калі яна вярталася з камандзіроўкі. Дома ў яе быў праведзены ператрус, а ў аддзеле міліцыі Кастрычніцкага раёну на журналістку склалі пратакол за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Гэтую ноч затрыманая правяла ў ІЧУ, верагодна, што 29 ліпеня Таццяну Матвееву будуць судзіць.

Паколькі Таццяна Матвеева не ўдзельнічала ні ў якіх несанкцыянаваных вулічных імпрэзах, то яе вінавацяць хутчэй за ўсё, за нейкія фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Падобныя абвінавачанні, да прыкладу, за жоўта-блакітныя сцяжкі на аватарках, у рэгіёне апошнім часам пачасціліся. Тым болей, што асабістыя старонкі журналісткі ў сацыяльных сетках цалкам маглі прыцягнуць увагу сілавікоў: шмат яе пастоў, у тым ліку і апошнія, прысвечаны ліставанню з палітвязнямі, развагам пра вымушаную эміграцыю многіх беларусаў і г.д.

Пакінуўшы працу на партале ў сувязі з ягоным закрыццём, спадарыня Таццяна абвясціла, што прынцыпова пераходзіць у зносінах на беларускую мову. Па-беларуску яна піша і для шэрагу выданняў, з якімі супрацоўнічае. Паралельна з працай журналістка адмініструе на валанцёрскіх пачатках групу «Новости Витебска ТУТ», якая карыстаецца папулярнасцю ў гараджан.

Месяц таму Таццяну Матвееву выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС на прафілактычную гутарку наконт недапушчальнасці адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку і паводле арт. 24.23 КаАП. Аднак гаворкі вяліся не толькі пра гэта: як тады распавядала журналістка, яе вельмі падрабязна распавядалі наконт былой працы на партале, матэрыялы якога абвешчаны экстрэмісцкімі, і які сёлета быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».

vitebskspring.org

Журналістку Таццяну Матвееву выклікалі ў міліцыю за TUT.BY

Метки: , ,
Комментарии: