Затрыманы лідэр аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў

Автор:
Опубликовано:
21
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


19 жніўня сярод 15 затрыманых па крымінальнай справе лідэраў беларускіх недзяржаўных прафсаюзаў аказаўся сябра Савета кіраўнік прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці жыхар Оршы Васіля Бераснева. Цяпер 71-гадовы аршанец знаходзіцца пад вартай. Справу вядуць следчыя цэнтральнага апарата Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Аршанская арганізацыя РЭП, якой нязменна кіраваў Бераснёў, была зарэгістраваная ў 2016 годзе і за шэсць гадоў ператварылася ў магутную рэгіянальную прафсаюзную структуру з больш як 150 членамі. Сярод яе сяброў больш за палову былі маладыя аршанцы.

Сваю дзейнасць прафсаюз распаўсюджваў на тэрыторыі Дубровенскага, Талачынскага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці. Пры прафсаюзе працавала юрыдычная служба, актыўна праяўляла сябе шматлікая жаночая секцыя.

Асноўныя праблемы, якія даводзілася вырашаць РЭПаўцам — працаўладкаванне, незаконныя звальненні, нявыплаты заробкаў, розныя працоўныя спрэчкі.

Апрэч таго, Васіль сумяшчаў працу ў прафсаюзах з праваабарончай дзейнасьцю. У Аршанскім рэгіёне ён быў прадстаўніком Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінскі камітэт», якое, па рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, была ліквідаваная 30 верасня 2021 года.

vitebskspring.org

У Полацку затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалай Шарах

Метки: , ,
Комментарии: