Жыхара Докшыцаў затрымалі за тое, што хацеў ваяваць на баку Украіны
Затрыманы 53-гадовы Сяргей Грыбовіч кажа ў «пакаянным відэа», што запоўніў анкету ў Telegram, адгукнуўшыся на заклік былога рэстаратара і актывіста Вадзіма Пракоп’ева, які 5 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале «Радио Гаага» абвясціў набор трохсот беларусаў у батальён добраахвотнікаў, каб бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі.
8-га лютага YouTube-канал «Вадим Прокопьев» і тэлегра-канал «Радио Гаага» былі прызнаныя экстрэмісцкімі на тэрыторыі Беларусі.
Затрыманне Сяргея Грыбовіча праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Мужчыне выставілі абвінавачанне па двух артыкулах: 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Сілавыя структуры ў Докшыцах апошнім часам дэманструюць звышпільнасць, калі вядзецца пра расейскую вайсковую агрэсію супраць Украіны. На 13 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні была асуджаная жыхарка Докшыцаў Таццяна Дорц, якая 27 лютага выйшла ў цэнтр мястэчка з плакатам «Слава Украіне». З 12 сакавіка яна зноў на волі, але, пакуль дзяўчына была за кратамі, у яе дома правялі ператрус. Фармальнай нагодай для гэтага стала крымінальная справа наконт «апазіцыйнага надпісу» на аўтобусным прыпынку, зробленаму невядомымі яшчэ ў лістападзе 2020 года.
Патрыёт і грамадзянскі актывіст Мікалай Кучарэц вымушана пакінуў Беларусь
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!