Жыхара Коханава за пікет у сацсетках улады пакаралі буйным штрафам
Суддзя суда Талачынскага раёна Наталля Барысавец за правядзенне не дазволенага ўладамі пікетавання ў сацыяльных сетках аштрафавала на 2590 рублёў электраманцёра Віталя Шалупіна.
Пры судовым разглядзе суддзя Барысавец прыняла версію міліцыі, адлюстраваную ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні. У пратаколе было зафіксавана, што «правапарушальнік» у парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, з мэтай выказвання сваіх асабістых поглядаў на падзеі грамадска-палітычнага жыцця, ажыццявіў пікетаванне без адпаведнага дазволу Талачынскага райвыканкама.
Пікетаванне выявілася ў тым, што Шалупін у сацыяльнай сетцы «Facebook» размясціў выяву бел-чырвона-белых палос.
Наяўнасць гэтага факта суддзя Барысавец палічыла дастатковай для таго, каб аштрафаваць мужчыну па ч. 1 арт. 24.23 ч.1 КаАП на суму 2590 рублёў.
https://vkurier.news/za-raspa-syud-ekstremizmu-lady-ashtrafavali-vykladchycu-vnu/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!