Жыхара Віцебска асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за абразу чыноўнікаў і захоўванне марыхуаны

Автор:
Опубликовано:
5
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


4 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска вынесены прысуд 35-гадовага Віктару Власенку. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах — арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса, — а таксама паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (пры вобшуку ў яго дома была знойдзеная марыхуана для ўжывання). Канчатковае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму прызначанае шляхам частковага складання пакаранняў па трох артыкулах.

Прысуд вынесла суддзя Сняжана Кіндзеева. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў старшы памочнік пракурора Андрэеў.

Пацярпелымі па справе прызнаныя намеснік міністра МУС Мікалай Карпянкоў, якому Власенка выплаціў тысячу рублёў маральнай шкоды і Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава.

У 2021 годзе ў суполцы «Беларусь головного мозга» і «Каратели Беларуси» Власенка пакінуў каментары, якія зневажаюць гонар і годнасць і ўтрымліваюць негатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады. Гэта было пацверджана лінгвістычнай экспертызай.

С месца працы мужчыны быў дасланы ліст, у якім арганізацыя прасіла суд прызначыць для Власенка пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі: у гэтым выпадку яны гарантавалі яму працоўнае месца. Але гэты зварот суд праігнараваў пры вынявенні прысуду, бо была абцяжарваючыя пакаранне акалічнасць — раней абвінавачаны быў судзімы.

Прысуд набудзе моц праз дзесяць дзён, калі падсудны за гэты час не падасць апеляцыю ў Віцебскі абласны суд.

vitebskspring.org

Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на 1,5 года калоніі

Метки: , ,
Комментарии: