Жыхароў Полаччыны Святлану Фірсаву і Міхаіла Лабаня прызналі палітвязнямі
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з заявай пра прызнанне палітзняволенымі яшчэ 12-ці чалавек, у тым ліку жыхаркі пасёлку Ветрына Полацкага раёну Святланы Фірсавай і палачаніна Міхаіла Лабаня. На цяперашні момант іх утрымліваюць у віцебскім СІЗА-2 пасля судоў, якія адбыліся 20-га жніўня.
Святлана Фірсава знаходзіцца за кратамі больш за 70 дзён. Яе абвінавацілі паводле ч.2 арт.368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі і пакаралі двума гадамі зняволення ў калоніі. Дзяўчына размясціла негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі ў 2020-м і ў 2021-м гадах. У судзе Полацку і Полацкага раёну, дзе адбываўся працэс, суддзя Уладзімір Бясецкі ўзгадаў, што некалькі месяцаў таму Святлана Фірсава была асуджаная па арт. 341 за «апазіцыйныя» надпісы і малюнкі, зробленыя белай і чырвонай фарбай. Яна не паспела выплаціць прысуджаны ёй штраф памерам 200 базавых велічыняў, бо зноўку была затрыманая.
Міхаіл Лабань таксама быў асуджаны за каментары ў інтэрнэце. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Міхаіла прызналі вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.1 арт. 367), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Вынесены прысуд – 4 гады калоніі і штраф памерам 100 базавых велічыняў. За кратамі Міхаіл Лабань знаходзіцца ўжо 98 дзён.
Суды за абразы і паклёп на Аляксандра Лукашэнку прайшлі ў Полацку і Наваполацку
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!