Жыхару Верхнядзвінска прусудзілі арышт за «пікетаванне» на сайце Адміністрацыі Лукашэнкі
25 сакавіка суд Верхнядзвінскага раёна разглядзеў справу 22 гадовага мясцовага жыхара. Яго абвінавацілі па арт. 24.23 КаАП у тым, што ён правёў несанкцыянаванае пікетаванне на сайце Адміністрацыі Лукашэнкі. Суддзя Людміла Каваленка прызнала мужчыну вінаватым і арыштавала яго на 15 сутак.
Згодна міліцейскаму пратаколу малады чалавек «наўмысна размясціў фотаздымак з выявай палотнішча сцяга бела-чырвона-белага колеру і выявай герба «Пагоня» дзеля публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў.
Мужчына на судзе прызнаўся, што даслаў на сайт паведамленне з пытаннем «Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай?», але адказу не атрымаў. Таму ён зноў напісаў і далучыў фотаздымкі БЧБ-сцяга і герба «Пагоня».
За паўторны допіс на сайце АП: «Добры дзень яшчэ раз, пісаў вам, але адказу няма, пішу яшчэ раз. Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай? Не вайне!!! Жыве Беларусь!!! Слава Украіне!!!», — маладзён адседзіць паўмесяца ў турме.
Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!