Жыхары Віцебскай вобласці праявілі абыякавасць да стварэння партыі «Белая Русь»

Автор:
Опубликовано:
20
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


З пачатку 2023 года ў дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці была арганізаваная прапагандысцкая істэрыка з нагоды стварэння наменклатурнай, па сутнасці, палітычнай партыі «Белая Русь». Гэтую кампанію праводзіў у жыццё цвёрдай бюракратычнай рукой кіраўнік абласной грамадскай арганізацыі “Белая Русь» і па сумяшчальніцтве старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Аднак насельніцтва вобласці паставіліся індыферэнтна да чарговага праекту ўладаў змяніць пратэстныя настрой грамадства шляхам стварэння масавай пра-рэжымнай партыі. Такі вынік можна лічыць рэпутацыйнай паразай Уладзіміра Цярэнцьева і паставіць, хутчэй за ўсяго, крыж на яго далейшай палітычнай кар’еры.

Сапраўды, калі прааналізаваць публікацыі ў дзяржаўных інтэрнэт-выданнях «Віцьбічы” і “Віцебскія весці” за першыя два месяцы 2023 года, то 33 публікацыі, у якіх згадвалася словазлучэнне «Белая Русь» прагледзела 46,6 тыс. жыхароў вобласці. З улікам таго, што ў вобласці пражывае 1104 тыс. чалавек, то цікавасць да стварэння партыі выяўляла толькі 4% жыхароў рэгіёну. А гэты паказчык блізкі да ўзроўню статыстычнай хібнасці.

На прапаганду стваранай партыі былі кінутыя ўсе наяўныя максімальна вялікія арганізацыйныя і фінансавыя рэсурсы. Гэта ўся шматтысячная раць работнікаў ад ідэалогіі і больш за 19 тысяч членаў абласная грамадскай арганізацыя «Белай Русі».

Аднак ім удалося правесці ўсяго толькі 25 устаноўчых сходаў па стварэнні партыі (у тым ліку тры ў абласным цэнтры і адно ў Наваполацку) у якіх прыняло ўдзел усяго толькі 1,5 тыс.чалавек. Т.б. “гара нарадзіла мышыня”.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/zhestachajshyya-zachystki-na-vicebshchyne/

Метки: ,
Комментарии: